НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2016 года. Веславанне на байдарках і каноэ"

Дата выпуску ў абарачэнне 14 чэрвеня 2016 г.

Дызайн:
А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2016 года. Веславанне на байдарках і каноэ", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2016 года. Веславанне на байдарках і каноэ", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,62 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 750 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 95 руб. 00 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2016 года. Веславанне на байдарках і каноэ", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2016 года. Веславанне на байдарках і каноэ", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 15,5 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 18 руб. 00 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: у цэнтры ў крузе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); у полі знешняга круга – стылізаваная выява воднай паверхні; унізе справа – год чаканкі, злева – проба сплаву (на срэбнай).

Рэверс: у цэнтры – стылізаваныя выявы спартсменаў у люстраным адбітку: уверсе – на каноэ, унізе – на байдарцы; па крузе надпісы: уверсе – ВЕСЛАВАННЕ НА БАЙДАРКАХ І КАНОЭ, унізе – АЛІМПІЙСКІЯ ГУЛЬНІ 2016.