НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Г.П. Глебава

Дата выпуску ў абарачэнне 5 мая 1999 г.

Дызайн:
Т. Радзівілка (Беларусь)
Чаканка:
"Маскоўскі манетны двор Дзяржзнака", Масква, Расія

Памятныя манеты, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Г.П. Глебава, аверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Г.П. Глебава, рэверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 10 рублёў
маса манеты: 16,82 г
маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 1 200 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 18 руб. 71 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Г.П. Глебава, аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Г.П. Глебава, рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 14,35 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 1 000 шт.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: у крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі, на срэбнай – маса каштметалу ў чысціні і проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – "РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ", у ніжняй – "ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ" на срэбнай і "АД3IН РУБЕЛЬ" на медна-нікелевай.

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява Г.П. Глебава; справа на фоне тэатральнай заслоны – Глебаў у ролі Заруднага (А. Маўзон "У цiхiм завулку"), пад ім – Глебаў у ролі Мендозы (Р. Шэрыдан "Дзень цудоўных падманаў"); унізе па цэнтры надпіс: Г.П. ГЛЕБАЎ; злева – гады жыцця акцёра: 1899–1967.