Памятныя манеты "Алімпійскі рух Рэспублікі Беларусь"

Дата выпуску ў абарачэнне: 08 жніўня 2016 года

Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Срэбная , проба срэбра: 925 , проба золата: 995
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,62 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г, золата – 0,03 г)
  • якасць: "пруф", Манета часткова пакрыта золатам. На бакавой паверхні манет надпіс: АЛІМПІЙСКІ РУХ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ і элемент нацыянальнага арнаменту.
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 750 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 115 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 15,5 г
  • якасць: "пруф-лайк", На бакавой паверхні манет надпіс: АЛІМПІЙСКІ РУХ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ і элемент нацыянальнага арнаменту.
  • дыяметр: 33 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 16 рублёў 50 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з надпісам.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры ва ўнутраным крузе – выява будынка цэнтральнага офіса Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь і лагатыпа НАК Беларусі (на срэбнай – залачэнне); па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс

унізе – стылізаваная выява спартсмена, які нясе факел на фоне стылізаваных алімпійскіх кольцаў, упрыгожаных элементамі геаметрычнага арнаменту (на срэбры – залачэнне); злева ўказаны год чаканкі, справа – проба сплаву (на срэбнай).