НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Свет вачыма дзяцей. 2016"

Дата выпуску ў абарачэнне 12 верасня 2016 г.

Дызайн:
А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "Свет вачыма дзяцей. 2016", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Свет вачыма дзяцей. 2016", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,62 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 500 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 117 руб. 50 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Свет вачыма дзяцей. 2016", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Свет вачыма дзяцей. 2016", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 15,5 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 15 руб. 50 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: злева – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – надпісы: намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), год выпуску і проба сплаву (на срэбнай манеце); справа ўверсе – стылізаваны надпіс у два радкі: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – кампазіцыя з дзіцячых малюнкаў.

Рэверс: у цэнтры – выява хлопчыка і дзяўчынкі з драўлянымі птушкамі ў руках; уверсе па крузе надпіс: СВЕТ ВАЧЫМА ДЗЯЦЕЙ; унізе па крузе – стылізаваная арнаментальная паласа.

У дызайне манеты выкарыстаны кампазіцыі з малюнкаў дзяцей узроставай катэгорыі да 6 гадоў, якія сталі пераможцамі адкрытага конкурсу дзіцячага малюнка "Дзеці малююць манеты", праведзенага Нацыянальным банкам у рамках Дня адчыненых дзвярэй – 2014.