Памятная манета "Год Пеўня"

Дата выпуску ў абарачэнне: 12 снежня 2016 года

Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 1 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 103 рублі 00 капеек
няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс

у вонкавым крузе ўверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ, указаны год чаканкі і проба сплаву.
Ва ўнутраным крузе ў цэнтры – кампазіцыя, якая складаецца з элементаў гадзіннікавага механізму, Cонца і Месяца; у цэнтры гадзіннікавага механізму – устаўка з фіяніту; па крузе – лічбы, якія абазначаюць гады з 2013 па 2024, па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месяцовага календара; золатам выдзелены асобныя элементы цэнтральнай кампазіцыі і 2017 (год Пеўня).

Рэверс

у цэнтры – выява заваднога пеўня, размешчаная ў атачэнні зорак; уверсе ў выяве ключа – пазалочаны кітайскі іерогліф, які абазначае пеўня; унізе – стылізаваныя выявы і надпіс: ГОД ПЕЎНЯ.