Памятныя манеты "Шлях Скарыны. Венецыя"

Дата выпуску ў абарачэнне: 14 снежня 2016 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,62 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "анцыркулейтэд"
  • дыяметр: 50 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 103 рублі 00 капеек
  • у футарале – 115 рублёў 00 капеек
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 19,5 г
  • якасць: "анцыркулейтэд"
  • дыяметр: 37 мм
  • тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 15 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – гравюра з тытульнага ліста "Кнігі Cвятого прарока Божага Данііла", выдадзенай Ф. Скарынам; злева і справа – дэкаратыўны арнамент, у поле якога ўпісаны: злева – год чаканкі, справа – проба сплаву (на срэбнай); унізе ў цэнтры – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс

у цэнтры на фоне віда Венецыі з гравюры ХV ст., дэкараванай раслінным арнаментам, – выява льва, які абапіраецца на разгорнутую кнігу; справа і злева ад яго – знакі з гравюр Ф. Скарыны; пад кампазіцыяй надпіс – "ВЕНЕЦЫЯ", у верхняй частцы – надпіс па крузе "ШЛЯХ СКАРЫНЫ".