Памятныя манеты "Гогаль звычайны"

Дата выпуску ў абарачэнне: 23 снежня 2016 года

Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 10 рублёў
  • маса манеты: 16,81 г
  • маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 1 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 53 рублі 00 капеек
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 10 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры, у авале, – выява птушаняці на стылізаваных далонях, пад ім справа – год чаканкі (на срэбнай манеце – проба сплаву); унізе – намінал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс

у цэнтры, у авале, які сімвалізуе яйка, – рэльефная выява птушкі; па авале надпісы: злева – ПТУШКА ГОДА, справа – ГОГАЛЬ ЗВЫЧАЙНЫ.