Памятныя манеты "Беларуская міліцыя. 100 год"

Дата выпуску ў абарачэнне: 17 студзеня 2017 года

Дызайн: Шуневіч І.А.(аўтар ідэі), БеларусьГуляка Ю.Л. (аўтар алоўкавага эскіза), БеларусьНавасёлава А.С., Беларусь
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 50 рублёў
  • маса манеты: 7,78 г
  • маса золата ў чысціні: 7,78 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 25 мм
  • тыраж: 300 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 800 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 90 рублёў 00 капеек
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 8 рублёў 50 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс па крузе: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – выява авальнага шчыта з рэльефна выдзеленым мячом, дзяржальна і вастрыё якога выступаюць за яго контур, у цэнтры шчыта – рэльефны элемент з выявай зямнога шара ў промнях узыходзячага сонца, якія пранізваюць контуры тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; унізе шчыта – надпіс на стужцы: МУС; унізе манеты – намінал 50 РУБЛЁЎ (на залатой), 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), злева – год чаканкі, справа – проба сплаву (на срэбнай і залатой).

Рэверс

у цэнтры – у крузе рэльефная пагрудная выява трох мужчын у міліцэйскай форме розных часоў; па крузе надпісы: БЕЛАРУСКАЯ МІЛІЦЫЯ 100 ГОД; СЛУЖЫМ ЗАКОНУ НАРОДУ АЙЧЫНЕ.