НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Шлях Скарыны. Прага" серыі "Шлях Скарыны"

Дата выпуску ў абарачэнне 9 чэрвеня 2017 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "Шлях Скарыны. Прага" серыі "Шлях Скарыны", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Шлях Скарыны. Прага" серыі "Шлях Скарыны", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,62 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "анцыркулейтэд"
дыяметр: 50 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 103 руб. 00 кап.
· у футарале – 115 руб. 00 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах
Памятныя манеты "Шлях Скарыны. Прага" серыі "Шлях Скарыны", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Шлях Скарыны. Прага" серыі "Шлях Скарыны", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 19,5 г
якасць: "анцыркулейтэд"
дыяметр: 37 мм
тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 15 руб. 00 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – гравюра аўтапартрэта Францыска Скарыны з кнігі "Быццё", выдадзенай Ф. Скарынам; злева і справа – дэкаратыўны арнамент, у поле якога ўпісаны: злева – год чаканкі, справа – проба сплаву (на срэбнай); унізе ў цэнтры – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс: у цэнтры – выява горада Прагі са старадаўняй гравюры ("Сусветная хроніка" Шэдэля, XV ст.), злева і справа – фрагменты будынкаў з гравюр Ф. Скарыны; у ніжняй частцы – надпіс "ПРАГА"; у верхняй – выява астранамічнага пражскага гадзінніка, над ім – надпіс па крузе "ШЛЯХ СКАРЫНЫ".