НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Мінск. 950 гадоў"

Дата выпуску ў абарачэнне 1 верасня 2017 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"

Памятныя манеты "Мінск. 950 гадоў", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Мінск. 950 гадоў", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,62 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 1 200 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 99 руб. 00 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Мінск. 950 гадоў", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Мінск. 950 гадоў", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 13,16 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 32 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 13 руб. 00 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), злева – год чаканкі, справа – проба сплаву (на срэбнай); у цэнтры – выява панарамы Верхняга горада – від з вышыні птушынага палёту і герб горада Мінска.

Рэверс: у цэнтры – стылізаваная выява мініяцюры "Бітва на Нямізе" з "Радзівілаўскага летапісу" – літаратурнага помніка пачатку XIII стагоддзя, пад ёй у тры радкі – гістарычныя назвы горада Мінска: МЪНЬСКЪ, МЕНЕСК, МЕНСК, унізе па крузе надпіс: МІНСК. 950 ГАДОЎ.