Памятная манета "Год Сабакі"

Дата выпуску ў абарачэнне: 15 верасня 2017 года

Дызайн: аверс: С. Заскевіч (Беларусь),рэверс: О. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 1 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 115 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс

у вонкавым крузе ўверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ, справа – год чаканкі; злева – проба сплаву.
Ва ўнутраным крузе ў цэнтры – кампазіцыя, якая складаецца з элементаў гадзіннікавага механізма, Cонца і Месяца; у цэнтры гадзіннікавага механізма – устаўка з фіяніту; па крузе – лічбы, якія абазначаюць гады з 2013 па 2024, па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месяцовага календара; золатам выдзелены асобныя элементы цэнтральнай кампазіцыі і 2018 (год Сабакі).

Рэверс

у цэнтры – выява сабакі, які ляціць на ракеце ў акружэнні зорак, планет і ракет; уверсе – пазалочаны кітайскі іерогліф, які абазначае сабаку; унізе – надпіс: ГОД САБАКІ.