НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Дуброўка скальная"

Дата выпуску ў абарачэнне 26 снежня 2017 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"

Памятныя манеты "Дуброўка скальная", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Дуброўка скальная", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,63 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 1 000 шт.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Дуброўка скальная", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Дуброўка скальная", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 13,16 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 32 мм
тыраж: 2 000 шт.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры ў крузе – дэкаратыўная кампазіцыя ў форме кветкі з чатырма пялёсткамі, на якой намаляваныя расліны, што ўваходзяць у гэтую серыю; унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); злева ад наміналу – год чаканкі, справа – проба сплаву (на срэбнай манеце).

Рэверс: у цэнтры – рэльефная дэкаратыўная выява расліны дуброўкі скальнай, справа і злева ад якой буйным планам намаляваныя фрагменты гэтай расліны; па крузе надпісы: унізе – "Potentilla rupestris", уверсе – "Дуброўка скальная".