Памятныя манеты "Узброеныя Сілы Беларусі. 100 год"

Дата выпуску ў абарачэнне: 31 студзеня 2018 года

Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 10 рублёў
  • маса манеты: 16,81 г
  • маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 37 мм
  • тыраж: 1 500 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 70 рублёў 00 капеек
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 13 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

у цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), злева ад наміналу – год чаканкі, справа – проба сплаву (на срэбнай).

Рэверс

у цэнтры – эмблема Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь; па крузе надпісы: уверсе – УЗБРОЕНЫЯ СІЛЫ. 100 ГОД; унізе – сэрцам адданыя роднай зямлі.