Памятныя манеты "Пагранічная служба Беларусі. 100 год"

Дата выпуску ў абарачэнне: 20 красавіка 2018 года

Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 1 500 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 110 рублёў 00 капеек
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 2 500 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 13 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

у цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, уверсе па крузе надпісы: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), унізе злева – год чаканкі (на срэбнай справа – проба сплаву).

Рэверс

у цэнтры геральдычны знак-эмблема пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, па крузе выявы гербаў гарадоў, у якіх размяшчаюцца тэрытарыяльныя органы пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь; па крузе надпісы: уверсе – ПАГРАНІЧНАЯ СЛУЖБА. 100 ГОД; унізе – НА ВАРЦЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ ГРАНІЦЫ.