НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2008 года. Лёгкая атлетыка"

Дата выпуску ў абарачэнне 29 снежня 2006 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія

Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2008 года. Лёгкая атлетыка", аверс, срэбная, 1 000 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2008 года. Лёгкая атлетыка", рэверс, срэбная, 1 000 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 999
намінал: 1 000 рублёў
маса манеты: 1000 г
маса срэбра ў чысціні: 1000 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 100 мм
тыраж: да 1 500 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 1 203 руб. 25 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2008 года. Лёгкая атлетыка", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2008 года. Лёгкая атлетыка", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,6 мм
тыраж: да 20 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 31 руб. 48 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манеты наміналам 20 рублёў рыфлёная, наміналам 1000 рублёў – гладкая (указаны індывідуальны нумар).

Аверс: у цэнтры ў крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; пад ім указаны год чаканкі і проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у ніжняй – 20 РУБЛЁЎ і 1000 РУБЛЁЎ на манетах наміналам 20 і 1000 рублёў адпаведна.

Рэверс: у цэнтры – надпісы: гарызантальна ў тры радкі АЛІМПІЙСКІЯ ГУЛЬНІ 2008; па крузе – ЛЁГКАЯ АТЛЕТЫКА; па перыметры на фоне арнаментальнага палатна – стылізаваная выява бегуноў.