Памятныя манеты, прысвечаныя беларускiм партызанам

Дата выпуску ў абарачэнне: 08 чэрвеня 2004 года

Дызайн: аверс: С. Заскевіч (Беларусь),реверс: А.Вішнякова (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,62 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 37 рублёў 42 капейкі
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 16 г
  • якасць: "анцыркулейтэд"
  • дыяметр: 33 мм
  • тыраж: 3 000 шт.
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – рэльефны вiдарыс ордэна Айчыннай вайны (на срэбнай – з эмаллю чырвонага i белага колераў); пад iм – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ на срэбнай i АДЗIН РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай.

Рэверс

у цэнтры – выява партызан на фоне ўзарванага чыгуначнага палатна; справа – надпiс 60 ГОД; па крузе – надпiс ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСI АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКIХ ЗАХОПНIКАЎ.