НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "60 год Перамогі"

Дата выпуску ў абарачэнне 25 красавіка 2005 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "60 год Перамогі", аверс, срэбная, 50 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "60 год Перамогі", рэверс, срэбная, 50 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 50 рублёў
маса манеты: 67,25 г
маса срэбра ў чысціні: 62,2 г
якасць: "пруф", З прымяненнем метаду тампадрукавання
дыяметр: 50 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 74 руб. 84 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "60 год Перамогі", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "60 год Перамогі", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 16 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 2 000 шт.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, у цэнтры – рэльефны вiдарыс ордэна Перамогi (на срэбнай – з эмаллю чырвонага i блакiтнага колераў), пад iм – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву), па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ПЯЦЬДЗЕСЯТ РУБЛЁЎ на срэбнай i АДЗIН РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай.

Рэверс: у цэнтры – зорка, да якой накiраваны тры стылiзаваныя стралы, якiя ўтвараюць сектары: у верхнiм – лунаючы сцяг, у левым – лаўровая галiнка i надпiс у два радкi 60 ГОД, у правым – салют; праз поле манеты праходзiць муаравая стужка, якая аб'ядноўвае сектары.