Памятная манета "Перамога"

Дата выпуску ў абарачэнне: 25 красавіка 2005 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 28,28 г
  • маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
  • якасць: "пруф", З прымяненнем метаду тампадрукавання
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 12 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 31 рубель 48 капеек
  • у футарале – 32 рублі 03 капейкі
няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня рыфлёная.

Аверс

уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, у цэнтры – рэльефны вiдарыс ордэна Перамогi з нанесенымi тампадрукаваннем элементамi чырвонага i блакiтнага колераў; пад iм – год чаканкi, проба сплаву, па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.

Рэверс

справа – выява савецкiх воiнаў, якiя ўстанаўлiваюць сцяг Перамогi над Рэйхстагам; злева – надпiс у два радкi 1945-2005, пад iм – муаравая стужка.