Памятныя манеты, прысвечаныя мастацкай гімнастыцы

Дата выпуску ў абарачэнне: 27 снежня 1996 года

Дызайн: А. Зіменка, Д. Бяліцкі (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 50 рублёў
  • маса манеты: 7,78 г
  • маса золата ў чысціні: 7,78 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 22 мм
  • тыраж: 500 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 481 рубель 85 капеек
няма ў наяўнасці
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 31,1 г
  • маса срэбра ў чысціні: 28,77 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 39 мм
  • тыраж: 1 000 шт.
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "анцыркулейтэд"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

уверсе -- рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і ў два радкі надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унізе – намінал, год чаканкі, для манет з каштоўных металаў – маса манеты і проба сплаву.

Рэверс

у цэнтры -- рэльефная выява гімнасткі са стужкай; справа на фоне арнаментальнага палатна – эмблема Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь; па крузе надпіс: БЕЛАРУСЬ АЛIМПIЙСКАЯ.