Памятная манета "Маленькі прынц"

Дата выпуску ў абарачэнне: 24 мая 2005 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 28,28 г
  • маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
  • якасць: "анцыркулейтэд", Паверхня манет аксідзіравана. Устаўка з сінтэтычнага крышталя
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: да 20 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 31 рубель 48 капеек
  • у футарале – 32 рублі 17 капеек
няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс

уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, у цэнтры – на фоне зорнага неба выява хлопчыка i дзяўчынкi, якiя сядзяць на павернутым паўмесяцы i трымаюць разгорнутую кнiгу; пад выявай – год чаканкi; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.

Рэверс

уверсе – зорнае неба з аб'ектамi-сiмваламi: артэфакт-вока з устаўкай са штучнага празрыстага крышталя, зорка-рот, стылiзаваныя рысы носа i брывi, якiя складаюць сiмвалiчную выяву часткi нахiленага твару маленькага прынца; па крузе надпiс: МАЛЕНЬКI ПРЫНЦ; унiзе – адлюстраванне ружы i лiса, якi сядзiць на растрэсканай паверхнi планеты на фоне пустынi з каменным калодзежам i нiзка плывучымi аблокамi.