НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Сымон–музыка"

Дата выпуску ў абарачэнне 14 кастрычніка 2005 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятная манета "Сымон–музыка", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Сымон–музыка", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "анцыркулейтэд", Паверхня манет аксідзіравана. Устаўка з сінтэтычнага крышталя
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 20 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 31 руб. 48 кап.
· у футарале – 32 руб. 17 кап.

няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс: уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, у цэнтры на фоне зорнага неба – выява хлопчыка i дзяўчынкi, якiя сядзяць на павернутым паўмесяцы i трымаюць разгорнутую кнiгу; пад выявай – год чаканкi; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.

Рэверс: уверсе – арнаментальная кампазiцыя, створаная на аснове традыцыйнага беларускага арнаменту, з устаўкай са штучнага празрыстага крышталя аранжавага колеру; злева – адлюстраванне беларускага пейзажу, замка, хаткi; справа – вобраз Сымона, якi грае на скрыпцы; унiзе па крузе надпiс: СЫМОН-МУЗЫКА.