НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Дванаццаць месяцаў"

Дата выпуску ў абарачэнне 16 лютага 2006 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятная манета "Дванаццаць месяцаў", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Дванаццаць месяцаў", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "анцыркулейтэд", Паверхня манет аксідзіравана. Устаўка з сінтэтычнага крышталя
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 20 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 31 руб. 48 кап.
· у футарале – 32 руб. 17 кап.

няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры на фоне зорнага неба – выява хлопчыка і дзяўчынкі, якія сядзяць на павернутым паўмесяцы і трымаюць разгорнутую кнігу; пад выявай – год чаканкі; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.

Рэверс: у цэнтры – касцёр з устаўкай з натуральнага бурштыну круглай формы; уверсе – злева кашолка з падснежнікамі, справа – сняжынкі над зімовым лесам, унізе – па крузе надпіс: ДВАНАЦЦАЦЬ МЕСЯЦАЎ.