Памятная манета "Тысяча і адна ноч"

Дата выпуску ў абарачэнне: 22 снежня 2006 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 28,28 г
  • маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
  • якасць: "анцыркулейтэд", Паверхня манет аксідзіравана. Устаўка з сінтэтычнага крышталя
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: да 20 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 31 рубель 75 капеек
  • у футарале – 32 рублі 17 капеек
няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры на фоне зорнага неба – выява хлопчыка і дзяўчынкі, якія сядзяць на павернутым паўмесяцы і трымаюць разгорнутую кнігу; пад выявай указаны год чаканкі; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.".

Рэверс

уверсе па крузе надпіс: ТЫСЯЧА І АДНА НОЧ; у цэнтры – купалападобная арка, унутры якой упісаны арнаментаваны фрагмент столі палаца халіфа з устаўкай з блакітнага сінтэтычнага цыркону, за паўаркамі акон – фантастычныя пейзажы; унізе на фоне ўсходняга горада – выява сюжэтных персанажаў, якія найбольш часта сустракаюцца ва ўсходніх казках: амфара, кілім-самалёт, вярблюд і змяя; злева – пейзаж начнога ўсходняга горада; справа – музычны інструмент дамбра, дрэва, птушкі. Пры павароце манеты на 180 градусаў замест арак і пейзажаў мы ўбачым твар усходняй жанчыны ў чадры з багатымі арнаментаванымі ўпрыгажэннямі.".