Памятная манета "Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне"

Дата выпуску ў абарачэнне: 21 снежня 2007 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 28,28 г
  • маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
  • якасць: "анцыркулейтэд", Паверхня манет аксідзіравана. Устаўка з сінтэтычнага крышталя
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: да 20 000 шт.
  • Камплект срэбных памятных манет "Аліса"
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 31 рубель 48 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс

уверсе рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры на фоне зорнага неба выява хлопчыка і дзяўчынкі, якія сядзяць на павернутым паўмесяцы і трымаюць разгорнутую кнігу; пад выявай год чаканкі; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.

Рэверс

справа стылізаваны партрэт галоўнай гераіні казкі Алісы, якая трымае ў руках маленькага белага труса; уверсе арнамент з персанажаў казкі, пад ім устаўка з ружовага сінтэтычнага цыркону ў выглядзе сэрца, якая сімвалізуе чырвовую картачную каралеву; у цэнтры выява залы, выхадам з якой у дзівосны сад з’яўляюцца маленькія загадкавыя дзверы; злева па крузе надпіс: АЛІСІНЫ ПРЫГОДЫ Ў ДЗІВОСНАЙ КРАІНЕ.