НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Аліса ў залюстроўі"

Дата выпуску ў абарачэнне 21 снежня 2007 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятная манета "Аліса ў залюстроўі", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Аліса ў залюстроўі", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "анцыркулейтэд", Паверхня манет аксідзіравана. Устаўка з сінтэтычнага крышталя
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 20 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 31 руб. 48 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс: уверсе рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры на фоне зорнага неба выява хлопчыка і дзяўчынкі, якія сядзяць на павернутым паўмесяцы і трымаюць разгорнутую кнігу; пад выявай год чаканкі; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.

Рэверс: злева стылізаваны партрэт галоўнай гераіні казкі Алісы, якая трымае ў руках Белага Рыцара; уверсе арнамент з персанажаў казкі, пад ім устаўка з бурштыну светлага колеру ў выглядзе яйца, якое пераўвасобілася ў Шалтай-Балтая; у цэнтры шахматная дошка з фігурамі; справа па крузе нанесены люстэркавым спосабам надпіс: АЛІСА Ў ЗАЛЮСТРОЎІ, прачытаць які можна, калі паднесці манету да люстэрка.