Памятныя манеты "Вяселле"

Дата выпуску ў абарачэнне: 15 жніўня 2006 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд", з прымяненнем метаду тампадрукавання
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: да 25 000 шт.
  • Срэбранае вяселле

    Памятныя манеты "Вяселле" серыі "Сямейныя традыцыі славян" у спецыяльным пакавальным кольцы са срэбра 925-й пробы, масай 28,50 г, вонкавым дыяметрам 50,0 мм, прысвечаныя святкаванню срэбнага юбілею сумеснага жыцця.

    Адпускныя цэны: 37 рублёў 42 капейкі няма ў наяўнасці

    image description
  • Срэбранае вяселле
  • Залатое вяселле

    Памятныя манеты "Вяселле" серыі "Сямейныя традыцыі славян" у пакрытым золатам кольцы са срэбра 925-й пробы, масай 28,50 г, вонкавым дыяметрам 50,0 мм, прысвечаныя святкаванню залатога юбілею сумеснага жыцця.

    Адпускныя цэны: 37 рублёў 42 капейкі няма ў наяўнасці

    image description
  • Залатое вяселле
  • "Вяселле" ў падарункавай упакоўцы

    Памятныя манеты "Вяселле" серыі "Сямейныя традыцыі славян" у спецыяльнай падарункавай упакоўцы ў форме сэрца.

    Адпускныя цэны: 38 рублёў 33 капейкі няма ў наяўнасці

    image description
  • "Вяселле" ў падарункавай упакоўцы
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 37 рублёў 42 капейкі
  • у футарале – 37 рублёў 95 капеек
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Гурт манет з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – выява дзвюх птушак, якiя сядзяць на галiнках дрэва жыцця, i выява трылiснiку – сiмвалаў шчасця i сямейнага дабрабыту; пад iмi ўказаны: год чаканкi, на срэбнай манеце – проба сплаву i намiнал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай); у верхняй частцы па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ.

Рэверс

На адваротным баку манет размешчаны асноўныя атрыбуты вяселля: каравай з заручальнымi пярсцёнкамi ў абрамленнi вянка нявесты на фоне мядовых сотаў i ручнiка.