Памятныя манеты "Беларусь—Кітай. 15 год дыпламатычных адносін"

Дата выпуску ў абарачэнне: 12 студзеня 2007 года

Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Залатая , проба золата: 900
  • намінал: 100 рублёў
  • маса манеты: 17,28 г
  • маса золата ў чысціні: 15,55 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 1 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 963 рублі 7 капеек
  • у футарале – 963 рублі 78 капеек
няма ў наяўнасці
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 37 рублёў 42 капейкі
  • у футарале – 37 рублёў 98 капеек
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 1 рубель 1 капейка
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

у крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі (на залатой і срэбнай – проба сплаву); па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – 100 РУБЛЁЎ – на залатой, 20 РУБЛЁЎ – на срэбнай і 1 РУБЕЛЬ – на медна-нікелевай.

Рэверс

уверсе па крузе – надпіс: БЕЛАРУСЬ—КІТАЙ; па цэнтры – дзве аркі, якія сімвалізуюць адкрытасць адносін і супрацоўніцтва дзвюх краін; у левай арцы – характэрны беларускі прыродны ландшафт і на кітайскай мове надпіс: БЕЛАРУСЬ; у правай арцы – выява Вялікай кітайскай сцяны і на кітайскай мове надпіс: КІТАЙ; унізе па крузе – надпіс у два радкі: 15 ГОД ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСІН.