Памятная манета "Міжнародны палярны год"

Дата выпуску ў абарачэнне: 21 снежня 2007 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 31,1 г
  • маса срэбра ў чысціні: 28,77 г
  • якасць: "пруф", З выкарыстаннем эмалі трох колераў: чорнага, белага і аранжавага
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 10 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 34 рублі 62 капейкі
няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у цэнтры – выява эмблемы Міжнароднага палярнага года; унізе – год чаканкі, проба сплаву і намінал: 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс

у цэнтральнай частцы, на фоне стылізаванай карты Антарктыкі, – рэльефная стылізаваная выява двух пінгвінаў (з выкарыстаннем эмалі трох колераў: чорнага, белага і аранжавага); злева па крузе – надпіс: МІЖНАРОДНЫ ПАЛЯРНЫ ГОД; справа – геаграфічныя каардынаты месца знаходжання беларускіх вучоных – даследчыкаў Антарктыды; унізе – выява ружы вятроў.