Памятныя манеты "Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры". Чайка–клыгун"

Дата выпуску ў абарачэнне: залатая, 50 рублёў - 18 ліпеня 2006 года; срэбная, 20 рублёў - 30 снежня 2003 года; медна-нікелевая, 1 рубель - 30 снежня 2003 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Залатая , проба золата: 900
  • намінал: 50 рублёў
  • маса манеты: 8 г
  • маса золата ў чысціні: 7,2 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 21 мм
  • тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 445 рублёў 93 капейкі
  • у футарале – 446 рублёў 61 капейка
няма ў наяўнасці
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 37 рублёў 42 капейкі
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня рыфлёная.

Аверс

на залатой:
у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм указаны год чаканкi, проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ПЯЦЬДЗЕСЯТ РУБЛЁЎ.
на срэбнай і медна-нікелевай:
у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ на срэбнай i АДЗIН РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай.

Рэверс

у цэнтры – рэльефная выява чайкi на фоне азёрнай роўнядзi; па крузе надпiсы: злева – БРАСЛАЎСКIЯ АЗЁРЫ, унiзе – ЧАЙКА-КЛЫГУН.