Памятныя манеты "Альманскія балоты"

Дата выпуску ў абарачэнне: 30 снежня 2005 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 37 рублёў 42 капейкі
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 14,35 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 33 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. На гурце – ЗАКАЗНIКI БЕЛАРУСI * АЛЬМАНСКIЯ БАЛОТЫ.

Аверс

уверсе – вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у цэнтры – выява раслiны, якая цвiце, унiзе – надпiс: Расiца прамежкавая, пазначаны год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву) i намiнал: 20 РУБЛЁЎ на срэбнай i 1 РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай.

Рэверс

у цэнтры – рэльефная выява савы, якая ляцiць, уверсе – адлюстраванне фрагмента традыцыйнага беларускага арнаменту, што сiмвалiзуе жыццё, справа – фрагмент стылiзаванага пейзажу Альманскiх балот, унiзе – надпiс: Барадатая кугакаўка.