Памятная манета "Ліс"

Дата выпуску ў абарачэнне: 03 красавіка 2003 года

Дызайн: аверс: С. Заскевіч (Беларусь), рэверс: В. Уронскі (Польшча)
Чаканка: Манетны двор "Валкамбі", Швейцарыя
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 50 рублёў
  • маса манеты: 7,78 г
  • маса золата ў чысціні: 7,78 г
  • якасць: "пруф", з устаўкай: Брыльянт 2 шт., маса – 0,0066 карат, колер – TW, тып - WS
  • дыяметр: 25 мм
  • тыраж: да 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 481 рубель 85 капеек
  • у футарале – 483 рублі 00 капеек
няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.

Аверс

у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; пад iм указаны год чаканкi, проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у нiжняй – ПЯЦЬДЗЕСЯТ РУБЛЁЎ.

Рэверс

у цэнтральнай частцы – рэльефная выява ліса, у вачах – устаўкі з брыльянтаў; зверху – надпiс: ЛІС, справа па крузе - надпіс: VULPES VULPES.