Памятная манета "Сокал–падарожнік"

Дата выпуску ў абарачэнне: 28 сакавіка 2006 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: Манетны двор "Валкамбі", Швейцарыя
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 50 рублёў
  • маса манеты: 7,78 г
  • маса золата ў чысціні: 7,78 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 25 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 481 рубель 85 капеек
няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.

Аверс

у цэнтры ў крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі і проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – ПЯЦЬДЗЕСЯТ РУБЛЁЎ.

Рэверс

у цэнтры – рэльефнае адлюстраванне галавы сокала-падарожніка, у воку – устаўка з брыльянта; па крузе надпіс: СОКАЛ-ПАДАРОЖНІК PEREGRINE FALCON.