НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Ваўкі"

Дата выпуску ў абарачэнне 21 снежня 2007 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія

Памятная манета "Ваўкі", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Ваўкі", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 999
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 31,1 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф", з устаўкай: 2 крышталя Свароўскі
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 7 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.

Аверс: у цэнтры ў крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; пад ім указаны год чаканкі, проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у ніжняй – 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс: у цэнтральнай частцы – рэльефная выява галавы ваўка, у вачах – устаўкі з крышталя Свароўскі; на заднім плане – рэльефная выява ваўка, які стаіць на камені, уверсе па крузе – надпіс: ВАЎКІ CANIS LUPUS.