Памятные монеты "Гродна"

Дата выпуску ў абарачэнне: 28 верасня 2005 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 39 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 37 рублёў 42 капейкі
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 14,35 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 33 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня рыфлёная.

Аверс

у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ на срэбнай i АДЗIН РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай.

Рэверс

на манеце у цэнтральнай частцы размешчана рэльефная выява фрагмента панарамы г. Гродна з гравюры XVI века, злева ўверсе – рэльефны вiдарыс герба г. Гродна; па крузе надпiсы: уверсе – ГРОДНА, унiзе – ГАРАДЫ БЕЛАРУСI.