НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Брэст"

Дата выпуску ў абарачэнне 8 снежня 2005 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"

Памятныя манеты "Брэст", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Брэст", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,63 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 39 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Брэст", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Брэст", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 14,35 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 2 000 шт.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня рыфлёная.

Аверс: у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ на срэбнай i АДЗIН РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай.

Рэверс: На манеце у цэнтральнай частцы размешчана рэльефная выява фрагмента панарамы г. Брэста з гравюры XVII века, злева ўверсе – рэльефны вiдарыс герба г. Брэста; па крузе надпiсы: уверсе – БРЭСТ, унiзе – ГАРАДЫ БЕЛАРУСI.