НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Ваўкавыск. 1000 год"

Дата выпуску ў абарачэнне 31 кастрычніка 2005 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятныя манеты "Ваўкавыск. 1000 год", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Ваўкавыск. 1000 год", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,63 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.
· у футарале – 37 руб. 94 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Ваўкавыск. 1000 год", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Ваўкавыск. 1000 год", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 13,16 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 32 мм
тыраж: 2 000 шт.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня рыфлёная.

Аверс: у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ на срэбнай i АДЗIН РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай.

Рэверс: у цэнтральнай частцы размешчана адлюстраванне герба горада Ваўкавыска; уверсе надпiс: ВАЎКАВЫСК; па цэнтры надпiс: 1000 i ГОД; унiзе – рэльефная выява гарадскiх пабудоў.