НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Царква–крэпасць Сынковічы"

Дата выпуску ў абарачэнне 16 кастрычніка 2000 г.

Дызайн:
аверс: Т. Радзівілка (Беларусь),
рэверс: Р. Катовіч (Польшча)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятныя манеты "Царква–крэпасць Сынковічы", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Царква–крэпасць Сынковічы", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,63 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Царква–крэпасць Сынковічы", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Царква–крэпасць Сынковічы", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 13,16 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 32 мм
тыраж: 2 000 шт.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Гурт манет рыфлёны.

Аверс: у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм -- год чаканкi (на срэбнай -- і маса каштоўнага металу ў чысцiнi i проба сплаву); па крузе надпiс: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унізе – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай манеце) i АДЗIН РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява царквы-крэпасці ў Сынковічах; уверсе ў тры радкі надпіс: ПОМНIКI АРХIТЭКТУРЫ БЕЛАРУСI; унiзе надпiсы: XV–XVI, ЦАРКВА-КРЭПАСЦЬ і СЫНКОВIЧЫ.