НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Купалле"

Дата выпуску ў абарачэнне 15 ліпеня 2004 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "Купалле", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Купалле", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,62 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "анцыркулейтэд", Паверхня манет аксідзіравана. Устаўка з сінтэтычнага крышталя
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Купалле", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Купалле", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 16 г
якасць: "анцыркулейтэд"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 5 000 шт.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Кант манет рыфлёны.

Аверс: у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ на срэбнай i АДЗIН РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай. У цэнтры размешчаны салярны знак у выглядзе васьмiканечнай зоркi, упрыгожанай рамбiчным дэкорам, вакол якога салярныя знакi меншых памераў.

Рэверс: у цэнтры на фоне ўзыходзячага над прыродным ландшафтам сонца – рэльефная выява мiфалагiчнай папараць-кветкi (на срэбнай манеце – з устаўкай сiнтэтычнага крышталя чырвонага колеру). З левага i правага бакоў ад выявы – элементы беларускага нацыянальнага арнаменту з купальскай матывацыяй. Пад квiтнеючай папараццю – надпiс дэкаратыўным шрыфтам: КУПАЛЛЕ.