Памятныя манеты "Вялікдзень"

Дата выпуску ў абарачэнне: 12 красавіка 2005 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,62 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "анцыркулейтэд", Паверхня манет аксідзіравана. Устаўка з сінтэтычнага крышталя
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 37 рублёў 42 капейкі
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 16 г
  • якасць: "анцыркулейтэд"
  • дыяметр: 33 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня рыфлёная.

Аверс

у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – салярны знак у выглядзе васьмiканцовай геаметрычнай фiгуры з элементамi дэкору, якi сiмвалiзуе сонечныя промнi; пад iм – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ на срэбнай i АДЗIН РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай.

Рэверс

у цэнтры, на фоне пакоя сялянскай хаты, – рэльефнае адлюстраванне велiкоднага яйка (на срэбнай манеце зроблена ўстаўка з сiнтэтычнага крышталя лiловага колеру); з левага i правага бакоў – рэльефны вiдарыс беларускага нацыянальнага арнаменту з элементамi велiкоднага матыву; унiзе – надпiс па крузе: ВЯЛIКДЗЕНЬ.