НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Масленіца"

Дата выпуску ў абарачэнне 7 лютага 2007 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "Масленіца", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Масленіца", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,62 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "анцыркулейтэд", Паверхня манет аксідзіравана. Устаўка з сінтэтычнага крышталя
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Масленіца", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Масленіца", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 16 г
якасць: "анцыркулейтэд"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 5 000 шт.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – салярны знак у выглядзе васьміканцовай геаметрычнай фігуры з элементамі дэкору, які сімвалізуе сонечныя промні; пад ім указаны: год чаканкі, на срэбнай манеце – проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай) і АДЗІН РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс: у цэнтры рэльефнае адлюстраванне нязменнага атрыбута свята Масленіца – бліноў, пад імі – гліняны гаршчочак са смятанай і драўлянай лыжкай; уверсе – рэльефная выява сонца і сняжынак, якія сімвалізуюць сустрэчу зімы з вясной ( на срэбнай манеце ў цэнтры сонца зроблена ўстаўка з сінтэтычнага крышталя жоўтага колеру); злева і справа – рэльефныя элементы беларускага нацыянальнага арнаменту; унізе па крузе надпіс: МАСЛЕНІЦА.