НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Усяслаў Полацкі"

Дата выпуску ў абарачэнне 28 снежня 2005 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "Усяслаў Полацкі", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Усяслаў Полацкі", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,62 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Усяслаў Полацкі", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Усяслаў Полацкі", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 15,5 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 5 000 шт.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. На гурце манет – надпiс: УМАЦАВАННЕ i АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ.

Аверс: у цэнтры – рэканструкцыя Сафiйскага сабора, якi пабудаваны ў перыяд праўлення Усяслава Полацкага, уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву) i намiнал: 20 РУБЛЁЎ на срэбнай i 1 РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай.

Рэверс: рэльефная выява Усяслава Полацкага, злева ад яго – стылiзаванае адлюстраванне ваўка на фоне дыска сонца, якое сiмвалiзуе незвычайныя магчымасцi Усяслава Полацкага, злева па крузе надпiс: УСЯСЛАЎ ПОЛАЦКI i гады яго праўлення: 1044-1101.