НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Рагвалод Полацкі і Рагнеда"

Дата выпуску ў абарачэнне 9 лістапада 2006 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "Рагвалод Полацкі і Рагнеда", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Рагвалод Полацкі і Рагнеда", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,62 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Рагвалод Полацкі і Рагнеда", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Рагвалод Полацкі і Рагнеда", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 15,5 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 5 000 шт.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. На гурце манет адчаканены тэкст: УМАЦАВАННЕ І АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ.

Аверс: у цэнтры – выява рэканструкцыі старажытнай крэпасці ў Ізяслаўі (Заслаўе) часоў Рагнеды, уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву) і намінал: 20 РУБЛЁЎ на срэбнай і 1 РУБЕЛЬ – на медна-нікелевай.

Рэверс: рэльефная выява Рагвалода Полацкага і Рагнеды, справа ад іх – адлюстраванне лодкі, па крузе надпіс: РАГВАЛОД ПОЛАЦКІ • РАГНЕДА і гады іх праўлення: 970-980 і 985-989 адпаведна.