Памятныя манеты, прысвечаныя 900-годдзю Еўфрасінні Полацкай

Дата выпуску ў абарачэнне: 04 чэрвеня 2001 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная , проба срэбра: 925 , проба золата: 999,9
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г, золата – 0,048 г)
  • якасць: "пруф", З пакрыццём золатам
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 37 рублёў 42 капейкі
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

у крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі, на срэбнай – маса каштметалу ў чысціні і проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – "РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ", у ніжняй – "ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ" на срэбнай і "АД3IН РУБЕЛЬ" на медна-нікелевай.

Рэверс

у цэнтры – рэльефная выява ўвахода ў келлю і крыжа Еўфрасінні Полацкай, які з'яўляецца неацэннай святыняй беларускага народа (выканана на срэбнай манеце золатам); злева надпіс: ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ 900 ГОД; справа – рэльефная выява постаці Еўфрасінні Полацкай.