НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Камплект памятных манет серыі "Мая краіна - Беларусь"


Уведзеныя ў абарачэнне 1 ліпеня 2016 г.    Тыраж: 35000 экзэмпляраў

Адпускная цана: 21 руб. 00 кап.    інфармацыя аб наяўнасці у касах

Камплект памятных манет серыі "Мая краіна - Беларусь"

З 1 ліпеня 2016 г. упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі ў наяўнае грашовае абарачэнне выпускаюцца металічныя манеты.
На аверсе беларускіх манет размешчаны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь – аднаго з сімвалаў нашай дзяржавы.
На адваротным баку беларускіх манет раскрываецца тэма аднаго з найпапулярнейшых напрамкаў народнай творчасці – ткацтва. Праз арнаментальныя сімвалы народныя майстры выказвалі сваё ўяўленне пра прыроду і навакольны свет, сям'ю і грамадства, сваё паэтычнае ўспрыманне рэчаіснасці, мары пра дабрабыт і шчасце. Пры гэтым кожны арнамент меў сваё прызначэнне і назву.
На рэверсных баках манет наміналам 1, 2 і 5 капеек намаляваны арнамент, які сімвалізуе багацце і дастатак.
На рэверсных баках манет наміналам 10, 20, і 50 капеек ужыты арнаментальны матыў "Дрэва жыцця". Яго можна ўспрымаць як матыў непасрэдна святога дрэва, як знака вечнага жыцця. Таксама "Дрэва жыцця" – гэта сімвал "Маці-Радзіцельніцы", знак урадлівасці, увасаблення надзеі на працяг жыцця, сімвал добрай шматдзетнай сям'і.
На рэверсных баках манет наміналам 1 і 2 рублі прадстаўлены арнаментальны матыў "Узор песні". У гэтым лірычным арнаменце заключаны самыя глыбокія пачуцці і думкі, імкненне да шчасця, свабоды, гармоніі і прыгажосці.