НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Дэнамінацыя – 2016

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2015 г. № 450 з 1 ліпеня 2016 г. у Рэспубліцы Беларусь праводзіцца дэнамінацыя афіцыйнай грашовай адзінкі – беларускага рубля. Банкноты ўзору 2000 года, якія знаходзяцца ў абарачэнні, будуць паступова заменены на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў суадносінах 10 000 да 1.

Інфаграфіка "Дэнамінацыя – 2016. Суадносіны грашовых знакаў"

Працэс дэнамінацыі носіць тэхнічны характар і не паўплывае на пакупную здольнасць беларускага рубля, курс нацыянальнай валюты ў адносінах да замежных валют, а таксама ўзровень інфляцыі, які фактычна склаўся. Цэны на тавары і паслугі з 1 ліпеня 2016 г. будуць пералічаны з улікам абранага маштабу дэнамінацыі – 01:10 000. Па аналагічным прынцыпе пры правядзенні дэнамінацыі будуць пералічаны зарплаты, пенсіі, стыпендыі, рэшткі грашовых сродкаў на банкаўскіх рахунках, балансы прадпрыемстваў і ўстаноў і г. д.

З 1 ліпеня 2016 г. у абарачэнне будуць выпушчаны сем наміналаў банкнотаў – 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў і восем наміналаў манет – 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі.

Прэзентацыя "Новыя грашовыя знакі Рэспублікі Беларусь узору 2009 года"

З 1 ліпеня па 31 снежня 2016 г. уключна старыя і новыя грашовыя знакі будуць знаходзіцца ў паралельным абарачэнні і з'яўляцца абавязковымі да прыёму пры ажыццяўленні ўсіх відаў плацяжоў усімі суб'ектамі гаспадарання без абмежаванняў. На працягу наступных пяці гадоў – з 1 студзеня 2017 г. па 31 снежня 2021 г. уключна – банкноты ўзору 2000 года можна будзе абмяняць на грашовыя знакі ўзору 2009 года ў любой суме без абмежаванняў і без спагнання камісійнага ўзнагароджання.

Інфаграфіка "Дэнамінацыя – 2016. Асноўныя этапы"




Нарматыўныя прававыя акты і пісьмы Нацыянальнага банка

Прэзентацыі і іншыя матэрыялы

Навіны і прэс-рэлізы

Гісторыя дэнамінацый у Рэспубліцы Беларусь