НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Гісторыя правядзення дэнамінацый нацыянальнай валюты Рэспублікі Беларусь

20 жніўня 1994 г. у 10 разоў

Першы раз дэнамінацыя беларускага рубля была праведзена ў адпаведнасці з Пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12 жніўня 1994 г. № 15/1 "Аб дэнамінацыі беларускага рубля" (Збор указаў Прэзідэнта і пастаноў Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, 1994 г., № 2, с. 55) 20 жніўня 1994 г. Намінальная вартасць грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь змянілася ў 10 разоў.

1 студзеня 2000 г. у 1000 разоў

Дэнамінацыя таксама праводзілася 1 студзеня 2000 г. Намінальная вартасць грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь змянілася ў 1000 разоў (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 1999 г. № 613 "Аб змяненні намінальнай вартасці грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь і маштабу цэн" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 81, 1/726). З мэтай выканання гэтага Указа з 1 студзеня 2000 г. былі ўведзены білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь узору 2000 года вартасцю 1; 5; 10; 20; 50; 100; 500; 1000; 5000 рублёў (пастанова Савета дырэктараў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 1999 г. № 30.1 "Аб увядзенні ў абарачэнне білетаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь узору 2000 года" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 87, 8/1209). У адпаведнасці з вышэйзгаданай пастановай разліковыя білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь узору 1992–1999 гадоў выпуску заставаліся ў абарачэнні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на працягу ўсяго 2000 года.
Абмен грашовых знакаў старога ўзору ўстановы Нацыянальнага банка ажыццяўлялі да 31 снежня 2003 г.




У пачатак раздзела