НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Правілы вывазу памятных манет і памятных банкнотаў Нацыянальнага банка

Вываз з мытнай тэрыторыі Мытнага саюза памятных манет з каштоўных металаў, якія з'яўляюцца законным плацежным сродкам у Рэспубліцы Беларусь і прызначаны для асабістага карыстання, ажыццяўляецца фізічнымі асобамі без колькасных і вартасных абмежаванняў.

Вываз з мытнай тэрыторыі Мытнага саюза памятных манет з каштоўных металаў, якія з'яўляюцца законным плацежным сродкам у Рэспубліцы Беларусь і прызначаны для асабістага карыстання, ажыццяўляецца ў межах мытнага кошту* не больш за 25000 долараў ЗША, – без выплаты мытных плацяжоў.

Вываз фізічнымі асобамі з мытнай тэрыторыі Мытнага саюза памятных манет з некаштоўных металаў, якія з'яўляюцца законным плацежным сродкам у Рэспубліцы Беларусь, дазволены:

  • мытным коштам* не больш за 10000 долараў ЗША – без абавязковага дэкларавання;
  • мытным коштам* больш за 10000 долараў ЗША – з абавязковым дэклараваннем.

*Мытны кошт вызначаецца на падставе заяўленага фізічнай асобай кошту памятных манет, пацверджанага арыгіналамі дакументаў, што ўтрымліваюць звесткі пра кошт памятных манет. У выпадку адсутнасці ў дакументах звестак пра кошт памятных манет або адсутнасці саміх дакументаў службовая асоба мытнага органа мае права самастойна вызначыць мытны кошт памятных манет.

Пералік нарматыўных актаў, якія рэгулююць вываз памятных манет: