Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Пошук | Электронныя звароты | Русская версия | English version
Банк сёння
Манетарная палітыка
Заканадаўства
Статыстыка
Банкаўская сістэма
Плацежная сістэма
Публікацыі
Банкноты і манеты
 
Тэрміны і ўмовы абмену банкнот Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь старога ўзору

Разліковыя білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь вартасцю 50 капеек, 1, 3, 5, 10, 25, 50, 100, 200 і 500 рублёў на аснове пастановы Савета дырэктараў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 02.10.2000 № 25.1г (рэг. нумар у НРПА 8/4251 ад 10 кастрычніка 2000 г.) з 1 студзеня 2001 г. ануляваныя.

У адпаведнасці з пастановай Савета дырэктараў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 20.10.1999 № 30.1 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 87) на 1 студзеня 2000 г. была праведзена дэнамінацыя беларускага рубля з заменай старых грашовых знакаў:

вартасцю 1000 рублёў 1993 і 1998 гадоў выпуску, 5000 рублёў 1994 і 1998 гадоў выпуску;
20 000 рублёў 1994 года выпуску;
50 000 рублёў 1995 года выпуску;
100 000 рублёў 1996 года выпуску;
500 000 рублёў 1998 года выпуску;
1 000 000 рублёў 1999 года выпуску;
5 000 000 рублёў 1999 года выпуску;

на новыя (узору 2000 года) у суадносінах 1000 рублёў грашыма старога ўзору на 1 рубель новых грашовых знакаў. Усе банкі Рэспублікі Беларусь рабілі абмен на новыя грашовыя знакі на працягу 2 гадоў, да 31 снежня 2002 г. Установы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь падобны абмен ажыццяўлялі на працягу 3 гадоў, да 31 снежня 2003 г.

З 1 красавіка 2003 г. выведзены з абарачэння білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь вартасцю 1 рубель 2000 года выпуску. Падстава: пастанова Савета дырэктараў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 20. 12.2002 № 240 (рэг. нумар у НРПА 8/8895 ад 24 снежня 2002 г.). Да 31 снежня 2003 г. абмен ажыццяўлялі ўсе банкі Рэспублікі Беларусь. З 1 студзеня 2004 г. – ануляваныя.

Згодна з пастановай Савета дырэктараў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29.07.2004 № 118 (рэг. нумар у НРПА 8/11336 ад 5 жніўня 2004 г.) з 1 снежня 2004 г. выведзены з абарачэння білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь вартасцю 5 рублёў 2000 года выпуску. Да 30 чэрвеня 2005 г. абмен ажыццяўлялі ўсе банкі Рэспублікі Беларусь. З 1 ліпеня 2005 г. – ануляваныя.

© Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь, 2000–2012