31.05.2018  
Інфармацыйнае паведамленне

Вызначаны пераможцы конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў ВНУ


У Нацыянальным банку 31 мая 2018 года адбыўся фінал конкурсу на лепшую курсавую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў ВНУ. Удзельнікі прадстаўлялі і абаранялі свае конкурсныя работы на пасяджэнні экспертнага савета. У фінале конкурсу прынялі ўдзел 9 студэнтаў, якія паспяхова прайшлі першы этап.

Пераможцай конкурсу ў 2018 годзе стала студэнтка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта Дыяна Мілаш, якая прадставіла курсавую работу "Сістэмы разлікаў з выкарыстаннем электронных грошай у Рэспубліцы Беларусь: ацэнка стану і напрамкі развіцця". Другое месца прысуджана студэнту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Анатолю Макарэвічу за работу "Распрацоўка і прымяненне мадэляў MS-VARX для аналізу доўгатэрміновых цыклаў". Трэцяе прызавое месца ў студэнткі Палескага дзяржаўнага універсітэта Кацярыны Грудніцкай, якая прадставіла работу "Узровень развіцця сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання ў Рэспубліцы Беларусь".

Конкурс на лепшую курсавую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў трох ВНУ – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (БДЭУ) і Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (ПалесДУ) праводзіцца з 2014 года.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Нацыянальны банк, Міністэрства адукацыі, БДУ, БДЭУ і ПалесДУ. Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў і эканомікі, стымуляванне навукова-даследчай актыўнасці моладзі ў галіне эканомікі і фінансаў, павышэнне ўзроўню фінансавай граматнасці моладзі.

Па традыцыі артыкулы, падрыхтаваныя на аснове лепшых работ фіналістаў, будуць апублікаваны ў часопісе Нацыянальнага банка "Банкаўскi веснiк".