07.06.2019  
Інфармацыйнае паведамленне

У Беларусі пашыраны пералік выпадкаў, калі разлікі пры імпарце могуць ажыццяўляцца не з рахункаў імпарцёраў


Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь пастановай Праўлення ад 30 мая 2019 г. № 234 (далей – пастанова № 234) пашырыў устаноўлены пералік выпадкаў, калі разлікі пры імпарце тавараў (работ, паслуг) могуць ажыццяўляцца не з рахункаў імпарцёраў, а ў іншым парадку.

Дакумент прыняты з мэтай урэгулявання асобных аспектаў дзейнасці, звязанай з выкананнем юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі – рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь валютнага заканадаўства пры рэалізацыі тавараў, праграмных прадуктаў, а таксама выкананні работ, аказанні паслуг фізічным асобам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем электронных інфармацыйных сістэм (плацежных платформаў) нерэзідэнтаў.

Пастановай № 234 устаноўлена, што рэзідэнты Рэспублікі Беларусь маюць права ажыццяўляць разлікі па знешнегандлёвым дагаворы, які прадугледжвае аказанне нерэзідэнтам паслуг па прыёме плацяжоў на карысць дадзенага рэзідэнта, шляхам утрымання нерэзідэнтам свайго ўзнагароджання з сум, атрыманых ад фізічных асоб за тавары, якія рэалізуюцца гэтым рэзідэнтам, ахоўную інфармацыю, выключныя правы на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, выкананыя работы, аказаныя паслугі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Пры гэтым для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў – рэзідэнтаў захоўваецца патрабаванне аб атрыманні толькі беларускіх рублёў пры ажыццяўленні разлікаў фізічнымі асобамі за тавары, праграмныя прадукты, работы, паслугі, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем электронных сістэм (плацежных платформаў) нерэзідэнтаў.

Пастанова № 234 уваходзіць ў сілу з 18 чэрвеня 2019 г. i будзе спрыяць далейшаму развіццю дыстанцыйных каналаў абслугоўвання ва ўсіх сферах грамадства, паляпшэнню дзелавога асяроддзя і павышэнню цыфравізацыі эканомікі Беларусі.